The Songs of Old Europe
  • Галоўная
  • English
  • Відэа
  • Звесткі аб
    • Удзельніках
    • Экспедыцыі
    • Песнях
  • Прэса
  • Блог
  • Фестывалі
  • Разам
  • Кантакт
Picture

Песні старой Еўропы - старажытныя беларускія народныя песні

дакументальны фільм аб знікаючых культурных традыцыях беларусі

"Песні старой Еўропы - старажтныя беларускія песні" – гэта 60-хвілінны дакументальны адукацыйны фільм на ангельскай і беларускай мовах.
  • Стужка пазнаёміць гледачоў з прыгажосцю старажытных беларускіх народных песень.
  • Вы ўбачыце кадры з экспедыцый з запісамі спевакоў з адлеглых вёсак Беларускага Палесся (Дзятлавічы, Тонеж, Слабада, Стадолічы).
  • У  фільм таксама ўвайшлі інтэрв'ю з Алегам Хаменкам,  Іванам Кірчуком, Тамарай Варфаламеевай, Сяргеем Траццяком ды й іншымі.
  • Анімацыя і графіка
  • Архіўныя здымкі
Рэжысёр і прадзюсар фільму - Воля Дземка. Сачыце за навінамі па запісах у нашым блоге ці на старонке Facebook.
навіны

АГЛЯД

Фільм прадставіць гледачу прыгажосць старажытных беларускіх народных песень з дапамогай арыгінальных дакументальных кадраў з экспедыцый 1980-х i 1990-x і запісамі спевакоў з адлеглых беларускіх вёсак, праз апавяданне і інтэрв'ю з апошнімі носьбітамі унікальных традыцый, інтэрв'ю з экспертамі-гісторыкамі і этнографамі, a таксама відэа-запісаў з экспедыцыі, што відэа-каманда правяла ў намаганні сабраць і запісаць старажытную гісторыю найстарэйшых Eўрапейскіх народных песень.  Падчас фільму мы вызначым прычыну ўнікальнасці беларускіх народных песень, іх паходжанне,  аб чым яны, спецыфікі тэхнікі выкананньня і таксама даведаемся, як песні гучалі больш за тысячу гадоў таму.

Падчас мантажу фільма былі ўжыты 102 музыкальныя кампазіцыі і песні.

 Мэтавая аўдыторыя: У сувязі са спецыфікай тэматыкі, стужка будзе накіравана на шырокі спектр гледачоў, выказваючых асаблівую цікавасць да мастацтва, гісторыі і музыкі. Выкарыстаньне спецыфічнай, а часам і навуковай мовы будзе абмяжоўваць аўдыторыю, у асноўным, адукаваным пластам насельніцтва, але забаўляльная кампанента і поўная адсутнасць элементаў гвалту забяспечыць прыемны прагляд гледачам любога ўзросту

Раздзелы:
  • "Паходжанне" – кароткі агляд гісторыі Беларусі
  • "Спрадвечнасць песен" – меркаванні наконт фактараў, паспрыяўшых захаванню песен у нязменным стане
  • "Спевы" – стылістыка песен, характэрная для розных рэгіёнаў; тэхніка выканання "Голасны спеў"
  • "Тэксты" –  пра што песні і як па тэкстах можна меркаваць пра паходжанне і наколькі старажытнай можа быць та ці іншая песня
  • "Песні сёння" – што адбываецца з песнямі і іх магчымая будучыня

ВЫХАД У ЭФІР І РАСПАЎСЮДЖВАННЕ

Стужка завершана ў кастрычніку, пасля чаго плануецца адаслаць фільм для ўдзелу ў фестывалях і выпуску ў эфір на каналах тэлебачання, пасля чаго плануецца, что для ўласнага прагляду стужка будзе распаўсюджвацца на падставе мадэлі "Назаві сваю цану": гледачы будуць здольны спампаваць фільм як бясплатна, так і ўнесці любы ўзнос пад час пампавання.
Powered by Create your own unique website with customizable templates.
  • Галоўная
  • English
  • Відэа
  • Звесткі аб
    • Удзельніках
    • Экспедыцыі
    • Песнях
  • Прэса
  • Блог
  • Фестывалі
  • Разам
  • Кантакт