Па ўсіх пытаннях, а таксама каб замовіць квіткі на паказ, калі ласка, звяртайцеся да нас.
Спампаваць дадатковыя матэрыялы і прэс-рэліз на беларускай мове можна напрыканцы гэтага артыкула. Прэс-рэліз на ангельскай мове можна спампаваць і праглядзець тут. ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ФІЛЬМ
"ПЕСНІ СТАРОЙ ЕЎРОПЫ – СТАРАЖЫТНЫЯ БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСНІ" The Songs of Old Europe - Ancient Belarusian Folk Songs "Песни старой Европы – древние беларуские народные песни" Поўнаметражны дакументальны фільм аб знікаючых культурных традыцыях Беларусі. Прадзюсар і рэжысёр фільма - Воля Дземка. |
Пра нас узгадваюць у прэсе
Literature and Culture (LIM, Zviazda In Belarusian) - June 6, 2018
Zviazda (In Belarusian on DVD Release) - May 5, 2018
Media Polesye (in Belarusian on Remi Award) - May 4, 2017
CTV.BY (in Russian on Remi Award) - May 3, 2017
Belta BY (in English on Remi Award) - May 2, 2017
Nasha Niva (in Belarusian on Remi Award) - May 2, 2017
Belnovosti (in Russian on Remi Award) - May 1, 2017
Velvet (Interview with Director in Belarusian) - April 20, 2017
Mediamusic Journal (Music on Listapad in Russian) - December 1, 2016
Media Polesye (In Belarusian on Screening at Listapad Film Festival) - November 9, 2016
Media Polesye (Interview with Director in Belarusian) - October 20, 2016
Belarusians and Market (Interview with Director in Russian) - September 25, 2016
BelarusFeed (in English on Best Documentary Award) - September 2, 2016
TUT.BY (in Russian on Best Documentary Award) - September 2, 2016
Culture (Review of the film In Belarusian) - June 6, 2016
Nasha Niva (in Belarusian) - April 7, 2016
Diasporanews (in Russian) - April 8, 2016
TUT.BY (in Russian) - April 6, 2016
Racyja (in Belarusian) - November 2015

Прэс-рэліз
Гэта першы фільм пра беларускі фальклор, зроблены ў ЗША і менавіта для англамоўнага гледача. Яго імем стала тоеснасць: “Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні”. Этнографы лічаць традыцыйныя спевы беларусаў найстаражытнейшымі на тэрыторыі Еўропы, якія дайшлі да нас ў нязменнай форме і выконваюцца дагэтуль. Беларусы валодаюць папросту непараўнальным культурным багаццем! Падчас толькі аднаго вяселля, якое магло доўжыцца два тыдні, пачынаючы ад сватання і сканчаючы святочным застоллем, выконвалася да пяцісот песень. На жаль, вельмі мала людзей нават у Беларусі ведаюць, наколькі старая і ўнікальная наша спеўная культура.
Рэжысёркай дакументальнай стужкі стала выпускніца сіетлаўскага Інстытуту мастацтваў Воля Дземка. Аўтарка нарадзілася і жыла ў Мінску, шмат часу праводзіла ў палескай вёсцы з бабуляй і дзядулем, а ў 2003 г. пераехала ў ЗША. Воля закахалася ў народныя песні яшчэ на Радзіме, калі пачула выступ маладых дзяўчат з калектыву Guda, пасля чаго колькі год сама спявала ў складзе гурта. Нават у Сіэтле яна працягвае займацца спеўнай архаікай і з’яўляецца кіраўніком фальклорнага гурта VOLYA. Воля распавядае: “Нашы песні – гэта, як піраміды для егіпцян, некаторыя з іх нават паходзяць з таго ж часу, але большасцю беларусаў успрымаюцца як нешта непапулярнае, ці “калгас”. Я веру, што гэта ўсё ад недахопу ведаў, для гэтага і здымала фільм, каб распавесці людзям усяго свету пра нашы песні”.
У 2011 г. Воля на кароткі час павярталася ў Беларусь са здымачным абсталяваннем і выехала ў этнаграфічную экспедыцыю па аддаленых вёсках – Тонеж, Слабада, Стадолічы, што на Гомельшчыне, Дзятлавічы на Брэстчыне. “Бабулі былі вельмі радыя, што да іх прыехала рэжысёрка з Амерыкі, а калі даведваліся, што мае бабуля і дзядуля з вёскі Вялікі Малешаў, якая знаходзілася літаральна ў дваццаці кіламетрах ад іх вёскі, ганарыліся: “Наша дзяўчына!”, – згадвае Воля. – “Вельмі хваляваліся, ці патрапяць яны ў фільм хаця б на пару секунд, ці пабачаць іх людзі з іншых краін. Ня так даўна я тэлефанавала ў вёску Дзятлавічы і даведалася, што за апошні год ажно два маіх спеўных анёла сышлі ўжо ў іншы свет.”
Так, асноўная тэма стужкі вельмі традыцыйная. Аднак у фільме вас уразяць анімацыйныя ўстаўкі і кампутарная графіка. Акрамя таго, вы пабачыце ўнікальныя архіўныя кадры з пачатку і канца XX ст., экспедыцыйныя хронікі 1990-х гг., а таксама эпізоды рыцарскіх баталій і турніраў, знятыя на фестывалях сярэднявечнай культуры. Частка здымкаў ладзілася на Паўночным Захадзе Ціхаакіянскага ўзбярэжжа ЗША, там адмыслова шукаліся месцы, якія б нагадвалі беларускую прыроду. Эксклюзіўныя інтэрв’ю для стужкі далі такія адмыслоўцы, як этнамузыколаг Тамара Варфаламеева, гісторык Сяргей Трацяк, музыкі Іван Кірчук і Алег Хаменка. І, канешне, песні: у саўндтрэк фільма ўвайшлі больш за сотню старажытных песень у выкананні аўтэнтычных спевакоў і такіх гуртоў, як Этна-трыа “Троіца”, Guda, Vuraj ды й інш.
Першы амерыканскі фільм пра беларускі фальклор можна лічыць сапраўды народным. Яго падтрымалі ахвяраваннямі і справамі людзі з розных куткоў Беларусі і Амерыкі. Рэжысёрка Воля Дземка ўклала ў працу і свае грошы: яна правяла краўдфандынгавую кампанію, а для завяршэння мантажу аформіла яшчэ два ўласныя крэдыты. Сродкі на выданне дыскаў таксама збіраліся пры дапамозе краўдфандынгу – з той мэтай, каб аўтэнтычным спевакам, “спеўным анёлам” беларускай зямлі, засталася добрая памяць пра іх удзел у праекце. “Колькі нам яшчэ гадоў засталося? Дзесяць? Можа, пятнаццаць. А потым сыдуць апошнія нашы бабулі, а разам з імі знікнуць і песні, – мяркуе Вольга. – Гэты фільм, і ўвогуле ўвесь праект, – з тых спраў, якія робіш, таму што не рабіць немагчыма, а часу застаецца ўсё менш.”
Сайт фільма: belarusian-songs.com
Дакументальны фільм “Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні” створаны Вольгай Дземкай, The Songs of Old Europe LLC, пры дадатковай фінансавай падтрымцы 187 асобных ахвяраванняў.
Абраныя фестывалі і ўзнагароды:
Пераможца – Лепшы паўнаметражны дакументальны фільм, CIFF Creation International Film Festival 2016, летняя сесія, Атава, Канада
Удзельнік – XIV Cine Pobre Film Festival 2016, кастрычніцкая сесія. Сусветная прэм'ера, 16-га кастрычніка , 2016 г., Лас Паз, Паўднёвая Баха, Мексіка
Плацінавая ўзнагарода "Рэмі", катэгорыя "Кінавытворчасць этнічных фільмаў і відэаматэрыялаў аб культуры". WorldFest-Houston, 50-ты міжнародны кінафестываль 2017 г. 29 красавіка 2017 г., Хьюстан, штат Тэхас, ЗША
Удзельнік – 23-ці міжнародны кінафестываль ЛІСТАПАД, Нацыянальны конкурс / Беларуская панарама. Еўрапейская і нацыянальная прэм'ера 5 лістапада 2016 г., кінатэатр "Перамога", Мінск, Беларусь
Пераможца, катэгорыя "Лепшы дакументальны фільм", бронза FAME'US International Film Festival 2016, зімовая сесія
Удзельнік – Міжнародны кінафестываль у Рычмандзе 2017 г. Амерыканская прэм’ера, 3 сакавіка 2017 г., Рычманд, штат Вірджынія, ЗША
Удзельнік – Mind The Indie Film Festival MTIFF 2017, 1 чэрвеня 2017 г., Плоўдзіў, Балгарыя
Кінагрупа
Рэжысёр і прадзюсар – Воля Дземка
Здымкі – Вольга Дземка, Джордан Свенсан, Аляксандр Алейнікаў, Крыc Моўблі, Сара Мустэлін
Анімацыя – Юлія Рудзіцкая
Кампутарная графіка – Анатоль Тадорскі

Рэжысёр і прадзюсар: Воля Дземка (Volya Dzemka)
Нарадзілася і вырасла ў Мінску, з 1998 па 2002 навучалася ў БДУ на хімічным факультэце. З 2003 г. жыве ў г. Сіэтле, ЗША. У 2010 скончыла Інстытут мастацтваў г. Сіэтла па спецыяльнасці “камерцыйны фатограф”, прымала ўдзел у шэрагу конкурсаў і выстаў. У 2011 г. вярнулася ў Інстытут мастацтваў на праграму бакалаўрыята “Стварэнне лічбавых фільмаў і відэавытворчасць”. Воля працавала прадзюсарам, рэжысёрам, асістэнтам рэжысёра і аператарам-пастаноўшчыкам ў шэрагу кароткаметражных фільмаў, рэкламных ролікаў і музыкальных кліпаў. |
Аніматар: Юлія Рудзіцкая (Yulia Rudiskaya)
Нарадзілася ў Мінску. Скончыла факультэт дызайна і візуальных камунікацый БДУ і Школу анімацыйнай рэжысуры “ШАР” (Масква). З 2003 г. працуе як рэжысёр і аніматар у розных жанрах ад музыкальнага відэа, сацыяльнай рэкламы да моўшн-дызайна, з асноўным фокусам на кароткаметражнай анімацыі. Аўтарскія анімацыйныя фільмы Юліі Рудзіцкай дэманстраваліся на мностве міжнародных кіна- і анімацыйных фестываляў па ўсім свеце ад Партугаліі да Японіі і атрымалі шматлікія ўзнагароды. Юлія выкладала кампутарную графіку і анімацыю ў школе-студыі “ШАР” і выступала з майстар-класамі на розных міжнародных анімацыйных форумах. Зараз жыве і працуе ў Нью-Йорку. |
Кінааператар: Джордан Свенсан (Jordan Swenson)
Джордан нарадзіўся і зараз працуе ў якасці кінааператара, займаецца мантажом і колеракарэкцыяй фільмаў і відэа у г. Сіэтле, ЗША. Пасля завяршэння сярэдняй школы Джордан паступіў на вайсковую службу, дзе ён правёў дзевяць гадоў і быў удзельнікам дзвюх баявых аперацый на Сярэднім Усходзе. Джордан атрымаў ступень бакалаўра ў Інстытуце мастацтваў г. Сіэтла па спецыяльнасці “Стварэнне лічбавых фільмаў і відэавытворчасць”. Ён працаваў над стварэннем рэкламных ролікаў, кароткаметражных фільмаў розных жанраў (баевікі, камедыя, драма, фільмы жахаў), музыкальных кліпаў, карпаратыўных відэа, кароткаметражных дакументальных і эксперыментальных фільмаў. |
Кінааператар: Аляксандр Алейнікаў
Аляксандр нарадзіўся, жыве і зараз працуе ў Мінску. Скончыў тэатральны факультэт БДАМ па спецыяльнасці кінааператар, а таксама факультэт экранных мастацтваў па спецыяльнасці “рэжысура відэафільма”. З 2009 г. працаваў у якасці аператара і аператара-пастаноўшчыка ў серыялах, кароткаметражных фільмах, музыкальных кліпах, рэкламных роліках, а таксама над сваімі ўласнымі творчымі праектамі. Аляксандр атрымаў некалькі міжнародных прэмій і дыпломаў у Варшаве, Маскве і Рызе. З 2010 г. выкладае аператарскае мастацтва ў Мінскай школе-студыі Андрэя Палупанава, а таксама праводзіць майстар-класы па аператарскай працы для інвалідаў пры майстэрні сацыяльнага кіно. Прымаў удзел у стварэнні незалежнага конкурсу кароткаметражных фільмаў “Кінаспрынт”. |
Дадатковыя матэрыялы
Каб спампаваць матэрыялы, калі ласка, клікніце на "Download File"
Прэс-рэліз
Прэс-рэліз на беларускай мове (памер - 1.7 Мб)
thesongsofoldeurope-presskit-bel-081718.pdf |
Афіша
Афіша на беларускай мове (памер - 109 Кб)
Афіша на беларускай мове для друку (памер - 1.3 Мб)
Афіша на ангельскай мове (памер - 109 Кб)
Афіша на ангельскай мове для друку (памер - 1.4 Мб)
Фатограф - Воля Дземка
Дызайн - Алена Арыштаева |
Фотаздымкі
Фальклорны гурт "Світанак", в. Дзятлавічы, Лунінецкі р-н. Брэсцкай вобл (памер - 1 Мб).
|
Ева Паўлаўна Прыходзька (1932 г.н.) і Ганна Іванаўна Сакалоўская (1935 г.н.), в. Іванава Слабада, Лельчыцкі р-н Гомельскай вобл. (памер - 1.9 Мб)
|
Рэжысёр - Воля Дземка (Volya Dzemka) (памер - 1.4 Мб)
|
Аніматар - Юлія Рудзіцкая (памер - 1.4 Мб)
|
Транскрыпты інрэрв'ю
Транскрыпт інтэрв'ю з Сяргеем Траццяком, кандыдатам гістарычных навук
Сціснутая гісторыя Беларусі на дзевяці старонках

thesongsof_oldeurope-inteview-history.pdf |