Песні старой Еўропы - старажытныя беларускія народныя песні
The Songs of Old Europe – Ancient Belarusian Folk Songs
Дакументальны фільм аб знікаючых культурных традыцыях Беларусі
Рэжысёр і прадзюсар - Воля Дземка
Рэжысёр і прадзюсар - Воля Дземка
YouTube Прэм'ера стужкі на беларускай мове
"Песні старой Еўропы" – неверагодна прыгожы, насычаны, інфарматыўны, адукацыйны, кранальны і з пачуццём гумару фільм. У ім прысутнічаюць усе рысы, якімі павінна валодаць любая стужка."
Крыс Джуліан, фільмавытворца, выкладчык у Коледжы Мастацтваў Корніш і ў Інстытуце Мастацтваў г. Сіэтл
"Фантастычны фільм, дзякуй за крапатлівую працу! Мне вельмі пашанцавала далучыцца да яго стварэння."
Кэмеран Чоў, гукарэжысёр
"Вельмі прыгожы фільмl!!! Не магу дачакацца, калі здолею падзяліцца ім з усімі! Воля, ты і твая каманда зрабілі неверагодную працу, якую ўжo можна лічыць часткай гісторыі нашай планеты!"
Аня Ўалдэн
СТУЖКА НА DVD-ДЫСКАХ
DVD-дыгіпакі са стужкай і 7-старонкавым буклетам з інфармацыяй аб фільме і аўтэнтычных спеваках і спявачках можна набыць ў Мінску ў Этнакраме "Рагна".
ТРЭЙЛЕР
Якія песні найстаражытнейшыя ў Еўропе? БЕЛАРУСКІЯ!
Пра гэта наш фільм. Першы фільм пра беларускі фальклор, зроблены ў ЗША.
Этнографы кажуць, што менавіта беларускія народныя спевы праз тысячагодзі дайшлі да нашага часу амаль што ў нязменнай форме. Аднак носьбіты сыходзяць, вёскі выміраюць…
Мы возьмем вас з сабой у экспедыцыю па беларускай глыбінцы, каб разам адшукаць гэтыя песні і апошніх носьбітаў старажытнай спеўнай традыцыі. Беларускія народныя песні – гэта голас навакольнай прыроды. Гэта Сусвет, які спрадвеку акаляў жыхароў зямлі між Балтыйскім і Чорным морамі. Таму песні знітаваны з іх паўсядзённым жыццём, міфалогіяй і абрадамі, што спрадвеку практыкаваліся тутэйшымі людзьмі.
Наш фільм удвая народны: па-першае, па тэматыцы, па-другое, сродкі на яго вытворчасьць збіралі неабыякаваныя асобы з Беларусі ды ўсяго сусвету.
Глядзі і слухай “Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні”.

ЦІЗЕР
КАДРЫ З ФІЛЬМА
КІНАГРУПА
Рэжысёр і прадзюсар: Воля Дземка (Volya Dzemka)
Нарадзілася і вырасла ў Мінску, з 1998 па 2002 навучалася ў БДУ на хімічным факультэце. З 2003 г. жыве ў г. Сіэтле, ЗША. У 2010 скончыла Інстытут мастацтваў г. Сіэтла па спецыяльнасці “камерцыйны фатограф”, прымала ўдзел у шэрагу конкурсаў і выстаў. У 2018 г. атрымала ступень бакалаўра па праграме “Стварэнне лічбавых фільмаў і відэавытворчасць”. Воля працавала прадзюсарам, рэжысёрам, асістэнтам рэжысёра і аператарам-пастаноўшчыкам ў шэрагу кароткаметражных фільмаў, рэкламных ролікаў і музыкальных кліпаў.
Аніматар: Юлія Рудзіцкая (Yulia Rudiskaya)
Нарадзілася ў Мінску. Скончыла факультэт дызайна і візуальных камунікацый БДУ і Школу анімацыйнай рэжысуры “ШАР” (Масква). З 2003 г. працуе як рэжысёр і аніматар у розных жанрах ад музыкальнага відэа, сацыяльнай рэкламы да моўшн-дызайна, з асноўным фокусам на кароткаметражнай анімацыі. Аўтарскія анімацыйныя фільмы Юліі Рудзіцкай дэманстраваліся на мностве міжнародных кіна- і анімацыйных фестываляў па ўсім свеце ад Партугаліі да Японіі і атрымалі шматлікія ўзнагароды. Юлія выкладала кампутарную графіку і анімацыю ў школе-студыі “ШАР” і выступала з майстар-класамі на розных міжнародных анімацыйных форумах. Зараз жыве і працуе ў Нью-Йорку.
Кінааператар: Джордан Свенсан (Jordan Swenson)
Джордан нарадзіўся і зараз працуе ў якасці кінааператара, займаецца мантажом і колеракарэкцыяй фільмаў і відэа у г. Сіэтле, ЗША. Пасля завяршэння сярэдняй школы Джордан паступіў на вайсковую службу, дзе ён правёў дзевяць гадоў і быў удзельнікам дзвюх баявых аперацый на Сярэднім Усходзе. Джордан атрымаў ступень бакалаўра ў Інстытуце мастацтваў г. Сіэтла па спецыяльнасці “Стварэнне лічбавых фільмаў і відэавытворчасць”. Ён працаваў над стварэннем рэкламных ролікаў, кароткаметражных фільмаў розных жанраў (баевікі, камедыя, драма, фільмы жахаў), музыкальных кліпаў, карпаратыўных відэа, кароткаметражных дакументальных і эксперыментальных фільмаў.
Кінааператар: Аляксандр Алейнікаў
Аляксандр нарадзіўся, жыве і зараз працуе ў Мінску. Скончыў тэатральны факультэт БДАМ па спецыяльнасці кінааператар, а таксама факультэт экранных мастацтваў па спецыяльнасці “рэжысура відэафільма”. З 2009 г. працаваў у якасці аператара і аператара-пастаноўшчыка ў серыялах, кароткаметражных фільмах, музыкальных кліпах, рэкламных роліках, а таксама над сваімі ўласнымі творчымі праектамі. Аляксандр атрымаў некалькі міжнародных прэмій і дыпломаў у Варшаве, Маскве і Рызе. З 2010 г. выкладае аператарскае мастацтва ў Мінскай школе-студыі Андрэя Палупанава, а таксама праводзіць майстар-класы па аператарскай працы для інвалідаў пры майстэрні сацыяльнага кіно. Прымаў удзел у стварэнні незалежнага конкурсу кароткаметражных фільмаў “Кінаспрынт”.
Кампутарная графіка: Анатоль Тадорскі
Анатоль нарадзіўся ў вёсцы Дзятлавічы Брэсцкай вобласці, скончыў Брэсцкі педагагічны ўніверсітэт. Зараз Анатоль працуе ў галіне кніжнай графікі, станковага жывапісу, сітадруку, мультыплікацыі і кампутарнай графікі. Удзельнік шэрагу выстаў. Жыве ў г. Брэсце.