The Songs of Old Europe
  • Галоўная
  • English
  • Відэа
  • Звесткі аб
    • Удзельніках
    • Экспедыцыі
    • Песнях
  • Прэса
  • Блог
  • Фестывалі
  • Разам
  • Кантакт

"Песні старой Еўропы - старажытныя беларускія народныя песні"
 дакументальны фільм аб знікаючых культурных традыцыях беларусі


Ахвяраваць праз краўдвандынг Indiegogo
Ахвяраваць: INDIEGOGO
Зрабіць ахвяраванне праз PayPal
Шчыра дзякуем усiм, хто прынімае ўдзел у стварэнні стужкі!


Асноўная мэта стужкі - магчымасць пазнаёміць англамоўных гледачоў з усяго свету з найстарэйшымі еўрапейскімі песнямі, што дашлі да нас у нязменнай форме і дагэтуль выконваюцца жыхарами беларускіх весак. У фільме мы пакажам кароткі нарыс гісторыі Беларусі, распавядзем пра старажытныя міфы і гісторыі, аб якіх распавядаюць песні, а напрыканцы паразважаем аб тым, што можна зрабіць для таго, каб захаваць гэтыя знікаючыя культурныя традыцыі Беларусі. Фільм ствараўся і здымаўся па стандартах National Geographic, PBS ці Discovery, з мэтай стварыць яго як мага ўражлівым і вабным.

Фільм будзе выдадзены на ангельскай і беларускай мовах з магчымымі субтытрамі на расейскай мове. Распаўсюджвацца стужка будзе на падставе мадэлі "Назаві сваю цану": гледачы будуць здольныя спампаваць фільм як бясплатна, так і ўнесці ўзнос у любым памеры пад час пампавання.

У нас даволі часта пытаюцца: "Фільм ужо завершаны, дык чаму вы яшчэ збіраеце ахвяраванні?"

Да гэтага часу праект ствараўся на ўласныя грошы рэжысёра, пры падтрымцы сяброў, сваякоў, а таксама з дапамогай вашых ахвяраванняў праз краўдфандынгавую платформу Indiegogo, але для таго, каб завяршыць стужку, Воля (рэжысёр і прадзюсар) мусіла ўзяць уласны крэдыт, які зараз трэба выплаціць. Каб даслаць фільм на фестываль, у сярэднім, трэба заплаціць каля 80 даляраў ЗША, а ўдзел фільма толькі ў 10 фестывалях будзе каштаваць каля тысячы даляраў. Ёсць яшчэ цякучыя траты, напрыклад, раздрукоўка рэкламных матэрыялаў, выдача DVD дыскаў, рэгістрацыя аўтарскіх правоў, прадпрымальніцкі ўзнос і інш., таму нам вельмі патрэбна ваша дапамога.

Дзякуй вялікі за падтрымку!

Ахвяраваць: INDIEGOGO

Інструкцыі па аплаце

1. Aбярыце падарунак

2. Націсніце на "GET THIS PERK"

Picture

3. Увядзіце свой адрас электроннай пошты і другія звесткі па аплаце

Picture

4. Увядзіце дадзеные карткі, адрас выстаўлення рахунка і націсніце на "SUBMIT"

5. Дзякуй!

Powered by Create your own unique website with customizable templates.
  • Галоўная
  • English
  • Відэа
  • Звесткі аб
    • Удзельніках
    • Экспедыцыі
    • Песнях
  • Прэса
  • Блог
  • Фестывалі
  • Разам
  • Кантакт